Залаты компас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Залаты компас» (англ.: The Golden Compass) — экранізацыя фантастычнай казкі Філіпа Пулмана, лаўрэат прэміі Оскар у намінацыі «Найлепшыя візуальныя эфекты».[1] «Залаты компас» з’яўляецца амерыканскім варыянтам назвы першай часткі трылогіі «Цёмныя пачаткі»; ва ўсім астатнім свеце кніга была выдадзена пад назвай «Паўночнае ззянне» (Northern lights).

Хуткія факты Залаты компас, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

«Залаты компас» распавядае пра пачатак прыгод незвычайнай дзяўчынкі Ліры Белаква ў свеце, дзе ведзьмы кіруюць нябёсамі Поўначы, дзе белыя мядзведзі — самыя адважныя воіны, і дзе ў кожнага чалавека ёсць свой персанальны «дэйман» — жывёла, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё, і дзе навука, тэалогія і магія цесна звязаны паміж сабой.

У звычайным жыцці Ліра праводзіць свае дні на вуліцах горада Оксфард з хлопчыкам Роджэрам, аднак яе жыццё радыкальна змяняецца пасля таго, як яна разам са сваім «дэйманам» па імі Панцеляймон прадухіляе спробу забойства яе дзядзькі, магутнага Лорда Азрыэла, і выпадкова чуе тайную гутарку пра таямнічыя часціцы пад назвай «Сярэбраны Пыл», якія пагражаюць знішчыць усе светы. Неўзабаве ў яе рукі трапляе дзіўны артэфакт, знешне падобны на компас, пад назвай алетыёметр: з яго дапамогай можна пазнаваць ісціну пра невядомыя рэчы, аднак яго нялёгка прачытаць.

Тым часам у краіне пачынаюць знікаць маленькія дзеці. Сярод Оксфардскіх дзяцей праходзіць слых, што за гэытмі падзеямі стаіць магутная арганізацыя — Жрацы, якія з’яўляюцца Ахвярным Саветам. У гэты ж момант у Оксфардзе аб’яўляецца загадкавая і ўплывовая місіс Колтэр, якая бярэ Ліру пад сваю апеку. У пэўны момант Ліра даведваецца, што Місіс Колтэр уваходзіць у нейкі Ахвярны Савет і датычная да знікнення дзяцей.

Ліра збягае ад місіс Колтэр і трапляе да цыганаў, якія больш за іншых пацярпелі ад дзейнасці Савета. Адначасова Ліра высвятляе, што ў будынку пад назвай Больвангар рыхтуецца нешта страшнае, там жа знаходзяцца і выкрадзеныя дзеці і сярод іх лепшы сябар Ліры — Роджэр. Ліра разам з цыганамі адпраўляецца на Поўнач, каб адшукаць і выратаваць няшчасных дзяцей. На дапамогу да дзяўчынкі прыходзяць клан паўночных ведзьмаў пад правадырствам цудоўнай Серафіны Пекалы і велізарны браніраваны мядзведзь — Ёрэк Бірнісанам. На шляху іх стаяць злавесная місіс Колтэр і армія яе памагатых, якія ахоўваюць Больвангар.

Remove ads

Пра фільм

Свет Ліры

Свет Ліры — гэта паралельны свет з элементамі стымпанку, вельмі падобны на рэальны свет пачатку XX стагоддзя. Напрыклад, геаграфія: тыя ж акіяны, ёсць Брытанія, Нарвегія, паўночны полюс. У свеце Ліры частка душы чалавека жыве асобна ад цела ў выглядзе дэймана — гаворачай жывёлы, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё не толькі духоўна, але і фізічна. Дэйман дзіцяці можа змяняцца, прымаючы форму тых жывёл, якія блізкія дзіцяці па духу. Але калі дзіця вырасце, дэйман прымае форму нейкай адной жывёлы ў адпаведнасці з характарам свайго гаспадара. Сувязь паміж чалавекам і дэйманам незвычайна моцная, любое ўмяшанне ў іх адносіны катэгарычна забараняецца. Пры смерці чалавека яго дэйман імгненна ператвараецца ў пыл. Чалавек без дэймана ў свеце Ліры лічыцца калекай.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Зноскі

  1. Awards for The Golden Compass (2007)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2011. Праверана 3 лютага 2014.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads