Залацісты сявец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Залацісты сявец
Remove ads

Залацісты сявец ці Залацістая сеўка (Pluvialis apricaria) — від птушак з сямейства сяўцовых (Charadriidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Невялікі кулік. Даўжыня цела 25—28 см, маса 155—205 г. Самец зверху залаціста-стракаты, знізу чорны з белай аблямоўкай. Крылы вострыя. Спод крылаў белы. Самка больш бледная (ніз чорна-буры з асобнымі белымі пёрамі). Дзюба і ногі чорныя. У пазагнездавы перыяд самец і самка афарбаваны аднолькава: чорны колер на брушным баку змяняецца дымчатым.

Пашырэнне

Гняздуе на балоцістай мясцовасці, на вільготных пустках і лугах. Яе арэал пражывання распасціраецца ад Ісландыі і Вялікабрытаніі да цэнтральнай Сібіры, мяжуе на поўначы з арктычнай тундрай. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа гнездавога арэала. У Цэнтральнай Еўропе гэтая птушка ўжо амаль знікла.

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Яйка

Гняздуецца невялікімі калоніямі. Манагам. Кладка з 4 яек.

Літаратура

Хуткія факты
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 333. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads