Залотная тканіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Залотная тканіна
Remove ads

Залотная тканіна[1] — від багатай, часцей за ўсё шаўковай ці баваўнянай, тканіны з залатых або сярэбраных нітак.

Thumb
Шаўковы вельвет, XVI стагоддзе

Да сярэдзіны XVII стагоддзя залотныя тканіны завозілі з краін, якія знаходзіліся пад уладай Турцыі і Персіі. З іх рабілі цяжкія, жорсткія жаночыя і мужчынскія жупаны, якія выкарыстоўваліся падчас вялікіх урачыстасцей. Выкарыстоўвалі іх таксама для вырабу царкоўных покрываў і арнатаў і нават для ўпрыгожвання імі інтэр’ераў.

У XVI стагоддзі яна лічылася каралеўскай тканінай. Цела Жыгімонта Старога было апранута ў залатое адзенне і такі ж абутак. З часам выкарыстанне залотных тканін стала больш распаўсюджаным, яны перасталі быць атрыбутам каралеўскай годнасці.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Залотная тканіна вытворчасці Слуцкай персіярні. Нацыянальны музей у Варшаве

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Бродах на мануфактуры ў маёнтку гетмана Канецпольскага пачалася вытворчасць польскіх залотных тканін. У Львове выраблялі цягненае золата і срэбра для абмотвання нітак. Арганізаваў вытворчасць грэк Мануэль Карфінскі. Вытворчасць працягвалася бесперапынна да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Вытворчасць залотных тканін адыгрывала дамінуючую ролю ў польскім ткацкім мастацтве XVII стагоддзя. Часткай яе была вытворчасць кунтушовых паясоў.

Remove ads

Апісанне

Ва ўтку залотных тканін выкарыстоўваліся шаўковыя, баваўняныя ці з іншых матэрыялаў ніткі з сарцавінамі, абкручанымі тонкімі залатымі або сярэбранымі дроцікамі, часам пласцінчатымі.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads