Зані

вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

За́ні[1] (трансліт.: Zani, руск.: Зани) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на ўсход ад горада Мядзел, за 173 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін[2].

Remove ads

Гісторыя

Падчас знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі вёска ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1 студзеня 1919 года — у складзе БССР. У гэты час лінія фронту праходзіла за 25 км на захад ад вёскі, каля паўночна-заходняга краю возера Нарач.

З 7 лістапада 1920 года вёска была ўключана ў склад гміны Мядзел новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. З 19 лютага 1921 года ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, з 13 красавіка 1922 года ў складзе польскай Віленскай зямлі, ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1926 па 1939 гады — у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

У верасні 1939 года занята савецкімі войскамі ў выніку Пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. З 12 лістапада 1939 года, пасля прыняцця на пазачарговай III сесіі Вярхоўнага Савета БССР Закона БССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР», у складзе БССР (з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці). З 15 студзеня 1940 года ў сувязі са скасаваннем Пастаўскага павета — у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці.

З 28 мая 2013 года ў сувязі са скасаваннем Старагабскага сельсавета вёска ўвайшла ў склад Слабадскога сельсавета Мядзельскага раёна[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 179 жыхароў, 38 двароў[5].
  • 1931 год — 208 жыхароў, 42 двары[6].
  • 1997 год — 175 жыхароў, 64 двары[2].

Вядомыя асобы

  • Ігар Васільевіч Жук (1957—2017) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads