Заполле (Брэсцкі раён)
вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 21 кіламетр на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе упамінаецца ў матэрыялах попісу войска ВКЛ. У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі. Паводле рэвізіі 1858 года ў вёсцы налічвалася 78 сялянскіх душ, уласнасць пана Ф.Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Вулькаўскай сялянскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР.
Remove ads
Насельніцтва
- 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005)
- 160 жыхароў (1905)
- 29 жыхароў, 6 двароў (1921)
- 101 жыхар (1959)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads