Запясочча
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запясо́чча[2] (трансліт.: Zapiasočča, руск.: Запесочье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.
Размешчана на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча з'яўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».
Remove ads
Гісторыя
Вядома прынамсі з 1566 года як адно з прадмесцяў Турава, разам з яшчэ адным прадмесцем — Заяцеллем. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, разам з Туравам і Тураўскай воласцю ў складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ.
З 1924 года ў складзе Тураўскага раёна, з 1962 — Жыткавіцкага раёна. У 1931—1954 гадах цэнтр Запясоцкага сельсавета.
Да Другой сусветнай вайны ў Запясоччы каля 300 двароў, 1200 чалавек. У жніўні 1941 года акупанты спалілі вёску — больш за 250 хат, забілі 70 чалавек.
Remove ads
Вуліцы
- Дэпутацкая вуліца
- Інтэрнацыянальная вуліца
- Калгасная вуліца
- Камуністычная вуліца
- Касманаўтаў вуліца
- Кастрычніцкая вуліца
- Лугавая вуліца
- Моладзевая вуліца
- Набярэжная вуліца
- Новая вуліца
- Першамайская вуліца
- Піянерская вуліца
- Перамогі вуліца
- Савецкая вуліца
- Савецкі завулак
- Садовая вуліца
- Тураўская вуліца
- Чырвонаармейская вуліца
- Школьная вуліца
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік (1935—2016) — літаратуразнавец-германіст
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- У Заяцеллі ў 14 дварах налічвалася 316 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads