Заранка (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Зара́нка» — ілюстраваны дзіцячы часопіс, што выходзіў у 1927—1931 гадах у Вільні на беларускай мове[1]. Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас — аўтар батанічнага слоўніка на беларускай і некаторых замежных мовах, а таксама публікацый на тэмы гісторыі і культуры, захавальніца шматлікіх дакументаў пра нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 — 1920-я гады.
У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменнікаў, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы. Меў аддзел «Працы нашых чытачоў», старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі»[2].
У 1927 годзе ў часопісе дэбютаваў пісьменнік Міхась Машара. Быў багата ілюстраваны, сярод мастакоў — Язэп Горыд.
Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, па падпісцы на год — 4 злотыя. Выйшла 15 нумароў.
Remove ads
Зноскі
- А. С. Ліс. «Заранка», дзіцячы ілюстраваны часопіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 537.
- Арсень Ліс. «Заранка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 407.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads