Баранавіцкі сельсавет (Карэліцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бара́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Баранавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Машэвіцкі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Машэвічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. 27 верасня 1963 года перайменаваны ў Зарэцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зарэчча[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 30 верасня 1968 года цэнтр перанесены ў вёску Баранавічы, сельсавет перайменаваны ў Баранавіцкі сельсавет[2]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Карэліцкага пассавета перададзены вёскі Горныя Руткавічы і Новыя Руткавічы[3]. 6 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Райцаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Аколіца, Волца, Даўгінава, Лукашын, Малюшычы, Скорава і Сэрвач), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малюшыца, а сельсавет перайменаваны ў Малюшыцкі сельсавет[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads