Зарэчнае (Старадарожскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зарэчнае (Старадарожскі раён)map
Remove ads

Зарэ́чнае[1] (трансліт.: Zarečnaje, руск.: Заречное) — вёска ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Языльскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Назва ўзнікла як арыенцір — Зарэчнае знаходзіцца за ракой Арэсай, па іншы бок ад вёскі Навасёлкі. У вёсцы маецца дзве вуліцы: Лугавая і Лясная.

Вёска адносілася да Горкаўскага прыхода Бабруйскага павета. Пахаванні адбываюцца на могілках вёскі Навасёлкі.

У сучаснасці ў Зарэчным ладзіцца штогадовае свята вёскі, на якое збіраюцца выхадцы вёскі з усяго свету.

Remove ads

Гісторыя

Вёска вядома з XIX стагоддзя. У 1885 годзе ўяўляла сабой урочышча Горкаўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе вядома як вёска, у якой пражывала 89 жыхароў, вядома казённая сядзіба Зарэчнае для лясной варты (3 жыхары). У 1908 годзе налічвала 19 двароў і 120 жыхароў. У 1921 годзе вядомы хутар Зарэчнае (10 жыхароў).

З 1924 года да 27 чэрвеня 2003 уваходзіла ў склад Паськовагорацкага сельсавета Старадарожскага раёна19621966 Слуцкага раёна). З 27 чэрвеня 2003 да 28 мая 2013 у складзе Горкаўскага сельсавета[2].

У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм).

Насельніцтва

  • 1897 — 89 жыхароў
  • 1908 год — 120 жыхароў
  • 1999 год — 42 жыхары
  • 2010 год — 25 жыхароў
Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зарэ́чная, ж.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads