Арэса
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэса, Ароса, Раса — рака ў Мінскай і Гомельскай абласцях, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці). Даўжыня 128 км. Вадазбор 3620 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 ‰.
Remove ads
Назва
Паводле К. Бугі, адпачатная балцкая форма гідроніма — *Aresa, і той жа корань у назвах прускага возера Aryngine, латышскай ракі Aruonа[1]. Таксама і Ул. Тапароў вылучаў тут балцкі ўтваральнік -esa[2]. Латышскі гідронім Aruonа А. Ванагас звязваў з індаеўрапейскім *er- / *or- "рухацца", які ён бачыў і ў назве літоўскай ракі Arina[3]. Значэнне назвы можна перадаць як "Хуткаплынная".
Балцкая, паводле К. Бугі, і назва прытоку Арэсы рэчкі Асвіцы (у сувязі з літоўскім ašva "кабыла")[4]
Remove ads
Гідраграфія
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляўкі Старадарожскага раёна, цячэ ў Любанскім і Акцябрскім раёнах па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе цячэнне ў Прыпяцкім Палессі.
Жыўленне ракі мяшанае, пераважна снегавое. Рэльеф вадазбору ў паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэнні з раўнінным, на поўдні — плоскі.
Веснавое разводдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 сутак, затапляе вялікія прасторы, у тым ліку асушаных балот. Максімальны расход вады каля в. Андрэеўка (за 12 км ад вусця) адзначаны ў 1931 — 301 м³/с, найменшы — у 1927 каля в. Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-асенняя межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка.
У верхнім цячэнні, за 7 км на поўнач ад г. Любань, створана Любанскае вадасховішча, якое ўваходзіць у Арэскую меліярацыйную сістэму і аказвае істотны ўплыў на гідралагічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн м³).
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй за вёску Падарэссе яе шырыня 0,1—1 км.
Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжнім цячэнні. У басейне Арэсы возера Вячэра.
Асноўныя прытокі
Справа: Асвіца, канава Дабрынка, Таліца, Шыпілавіцкі канал. Злева: Солан, Нешчанка, магістральны канал Чабускі, магістральны Слаўкавіцка-Ямінскі канал, Парк.
Remove ads
У культуры
Рака атрымала шырокую вядомасць пасля апублікавання паэмы Я. Купалы «Над ракой Арэсай».
У міжрэччы рэк Пціч і Арэса знаходзіцца зона адпачынку.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
