Засінцаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Засінцаўскі сельсаветmap
Remove ads

Засі́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Засінцы.

Хуткія факты Засінцаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Засінцаўскага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска Якімы[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 638 чалавек[4], з іх 92,0 % — беларусы, 6,7 % — украінцы, 1,1 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 377 чалавек[6].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads