Захарнічы (аграгарадок)
аграгарадок у Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заха́рнічы[1] (трансліт.: Zacharničy, руск.: Захарничи) — аграгарадок у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Палатоўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1954—1960 гадах цэнтр Захарніцкага сельсавета[2]. Да 17 ліпеня 1964 года вёска ў складзе Грамоўскага сельсавета[3], да 10 кастрычніка 2013 года — у складзе Юравіцкага сельсавета[4], дзе з 21 чэрвеня 2000 года да 10 кастрычніка 2013 года з’яўлялася цэнтрам сельсавета.
20 сакавіка 2012 года ў склад Захарнічаў увайшла вёска Янкава[5].
Насельніцтва
- 2010 год — 54 чалавекі
- 1999 год — 61 чалавек
Славутасці

- Радавое пахаванне Хруцкіх. Пахаваны мастак Іван Фаміч Хруцкі, яго брат і таксама мастак Андрэй Фаміч Хруцкі, сын Іосіф Іванавіч Хруцкі (1850-1918) са сваёй жонкай Ганнай Каэтанаўнай і іх малодшай дачкой Аленай Іосіфаўнай (1891-1944), а таксама дачка Алены Ядвіга Аляксандраўна Мацяеўская (1916-1996)[6].
Страчаная спадчына
- Сядзіба Златкоўскіх
- Сядзіба Хруцкіх
- Царква могілкавая
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads