Захар Кузьміч Магілеўчык

вучоны ў галіне санітарыі і гігіены From Wikipedia, the free encyclopedia

Захар Кузьміч Магілеўчык
Remove ads

Захар Кузьміч Магіле́ўчык[1][2] (18 лютага 1895(1895-02-18), Галоўчын, Магілёўская губерня6 студзеня 1975(1975-01-06)) — беларускі вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Хуткія факты Захар Кузьміч Магілеўчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лютага 1895 года ў вёсцы Галоўчын Магілёўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці).

Скончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, двухкласнае вучылішча ў Бялынічах і ў 1914 годзе — Магілёўскую фельчарскую школу[3]. Працаваў у розных паветах Магілёўскай губерні, быў прызваны ў армію.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў намеснікам старшыні сельсавета[3], быў мабілізаваны працаваць у проціэпідэмічных атрадах Магілёўскага губернскага аддзела аховы здароўя. У 1919 годзе накіраваны на вучобу Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1923 годзе. Прайшоў спецыялізацыю па гігіене і санітарыі ў Санітарна-гігіенічным інстытуце Наркамата аховы здароўя РСФСР[4].

З 1924 года працаваў павятовым санітарным ўрачом і намеснікам загадчыка аддзелам аховы здароўя ў Горацкім павеце, затым гарадскім санітарным урачом у Мінску. У 1925—1931 гадах — у Наркамаце аховы здароўя БССР на пасадах намесніка загадчыка, пазней — загадчыка санітарна-эпідэміялагічным аддзелам. Адначасова са снежня 1924 года пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце асістэнтам, потым — дацэнтам кафедры гігіены медыцынскага факультэта. З 1931 года цалкам перайшоў працаваць у БДУ на пасадзе выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай гігіены. У 1934 годзе зацверджаны ў званні прафесара і абраны на пасаду загадчыка кафедрай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута[4].

Член КПСС з 1942 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах — загадчык кафедрай гігіены ў Іжэўскім медыцынскім інстытуце, кансультант па санітарным пытанням медсанчастак абаронных заводаў, ваенных шпіталяў і Наркамата аховы здароўя Удмурцкай АССР[4]. З чэрвеня 1943 года — на пасадзе рэктара адноўленага ў Яраслаўлі Беларускага медыцынскага інстытута, якую займаў да 1953 года.

З 1955 года на працягу 13 гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Здравоохранение Белорусии»[3]. Удзельнічаў у якасці сарэдактара раздзела «Гігіена» другога выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі»[4].

Памёр 6 студзеня 1975 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

З. К. Магілеўчыку належаць навуковыя працы па пытаннях гігіены, планіроўкі добраўпарадкаванні населеных пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, санітарнай ахове прыродных рэсурсаў. Быў кансультантам праектаў генеральных планаў Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Гомеля і іншых населеных пунктаў БССР[4] (схемы размяшчэння ўстаноў медыцынскага абслугоўвання)[5]. З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам выканана 4 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.

Сярод апублікаванага:

  • Практыкум па эксперыментальнай (агульнай) гігіене. — Мн., 1931.
  • Актуальные вопросы гигены села. (разам з Д. П. Бяляцкім) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.
Remove ads

Грамадская дзейнасць

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[5]. З. К. Магілеўчык быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гігіеністаў, Усесаюзнага і Беларускага навукова-тэхнічных таварыстваў гарадской гаспадаркі[4]. Уваходзіў у склад архітэктурнага савета Камітэта па справах будаўніцтва і архітэктуры Савета Міністраў СССР, прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў[4].

Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў[4].

Узнагароды

Remove ads

Памяць

Імем З. К. Магілеўчыка названы вуліцы ў горадзе Бялынічы і аграгарадку Галоўчын[6]. На будынку Галоўчынскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads