Захар Мікалаевіч Дзянісаў
вучоны ў галіне батанікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захар Мікалаевіч Дзяні́саў[1] (8 лютага 1892 — 15 сакавіка 1978) — вучоны-батанік, спецыяліст у галіне балотазнаўства і лугаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кляпчаны Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут у 1924 годзе. У 1930—1964 гг. працаваў у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1964 года З. М. Дзянісаў на пасадзе дацэнта кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
З. М. Дзянісаву належаць навуковыя працы па прыродазнаўча-гістарычнай класіфікацыі балот, асаблівасцях іх утварэння, фарміравання і размяшчэння. Таксама ён займаўся даследаваннямі лугоў на тэрыторыі Беларусі і пытаннямі іх паляпшэння.
Сярод апублікаваных прац:
- Улучшение естественных кормовых угодий БССР — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1956. — 48 с.;
- Улучшение лугов БССР. — Мн., 1960.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads