Захар Нямчэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Захар Нямчэўскі
Remove ads

Захарый (Захар) Якаўлевіч Нямчэўскі (польск.: Zachar (Zachariasz) Niemczewski, руск.: Захарий Яковлевич Немчевский; 1766 (1768?)[3] — 1820) — матэматык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, цэнзар. Доктар філасофіі (1788).

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са Жамойці. Скончыў Галоўную віленскую школу. У 1788 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі і свабодных навук[4].

Быў вучнем і пераемнікам прафесара Францішка Нарвойша[5]. З 1794 года выкладаў матэматыку[4] ў Галоўнай школе, а пасля ў Віленскім універсітэце.

У 1797 годзе выехаў для далейшага навучання ў Італію, Францыю і Швейцарыю. Вярнуўся ў Вільню ў 1806 годзе[4].

Па вяртанні з-за мяжы выкладаў вышэйшую змешаную матэматыку ў Віленскім універсітэце, а таксама чытаў курс чыстай матэматыкі[5]. У 1809 годзе атрымаў пасаду экстраардынарнага прафесара, у 1810 годзе — ардынарнага прафесара[4]. У 1817—1820 гадах — дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта[4].

Пад псеўданімам «Келюс» (польск.: Kielus) удзельнічаў у «Таварыстве шубраўцаў».

Адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю ў 18141818 гадах быў цэнзарам Цэнзурнага камітэта пры Віленскім універсітэце[3].

Thumb
Надмагільны помнік

Памёр у 1820 годзе ў Гродне(?). Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні. На магіле пастаўлены помнік з бюстам[6].

Remove ads

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Захарый Нямчэўскі змяніў падыход да выкладання матэматыкі ва ўніверсітэце, з арыенцірам на новыя павевы ў еўрапейскай навуцы. Замест састарэлага курса Нарвойша ён пачаў чытаць курс дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэнняў[5].

У аснове распрацаванай ім праграмы поўнага курса матэматыкі быў падручнік французскага матэматыка Сільвестра Лакруа. Выкладанне матэматычнага аналізу і механікі Нямчэўскі паставіў па ўзоры Парыжскай політэхнічнай школы[5].

У сваіх лекцыях Нямчэўскі выкладаў:

  • правілы дыферэнцыравання функцый з адной і многімі зменнымі;
  • прымяненне дыферэнцыравання да знаходжання экстрэмумаў функцый;
  • даследаванне крывых ліній вышэйшых парадкаў;
  • інтэграванне алгебраічных і трансцэндэнтных функцый;
  • інтэграванне звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў любога парадку (уключаючы асаблівыя рашэнні і ўраўненні ў частковых вытворных);
  • варыяцыйнае злічэнне;
  • курс механікі, заснаваны на аналізе.

Як дасведчаны прафесар, меў вялікі ўплыў на сваіх паслядоўнікаў. Яго курсы матэматыкі чыталіся па распрацаванай ім праграме выхаванцамі ўніверсітэта А. Вырвічам і М. Палінскім[5].

Таксама быў адным з гувернёраў Станіслава Мараўскага, доктара медыцыны і мемуарыста[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads