Захле

горад у Ліване From Wikipedia, the free encyclopedia

Захле
Remove ads

Захле (араб. زحلة, Захла) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Бекаа ў Ліване. Насельніцтва каля 100 000 жыхароў[1], гэта трэці па велічыні горад у Ліване пасля Бейрута і Трыпалі. Насельніцтва, галоўным чынам, хрысціянскае. Цэнтр Ліванскай мелькіцкай (грэка-каталіцкай) царквы. Захле лічыцца жамчужынай даліны Бекаа. Яна славіцца чыстым паветрам, курортамі і арыгінальнай кухняй.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Thumb
Вінаграднікі каля Захле
Remove ads

Агульная інфармацыя

Горад размешчаны за 55 км на ўсход ад сталіцы Лівана Бейрута. Гэта адзіны пераважна каталіцкі горад на Блізкім Усходзе. Знакаміты сваімі старымі цэрквамі, рэстаранамі на адкрытым паветры, унікальнай кухняй і лёдавытворчым заводам у Вадзі-эль-Арэіш. Да Бейрута можна дабрацца аўтамабілем, паездка зойме ад 30 да 50 хвілін, у залежнасці ад руху. Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні каля 900 м над узроўнем мора.

Remove ads

Гісторыя

Захле заснаваны каля 300 гадоў назад. Напачатку XVIII стагоддзя яшчэ малады горад быў раздзельны на тры асобных квартала, у кожным быў свой кіраўнік.

У XIX стагоддзі на кароткі час Захле стаў першым незалежным горадам-дзяржавай у рэгіёне, у яго быў свой сцяг і гімн.

Захле зведаў пажары ў 1777 і 1791 гадах, а ў 1860 годзе — быў не толькі спалены, але і разрабаваны.

Падчас кіравання Мутасарыфіі (1861—1914) Захле зноў стаў квітнець. Чыгуначная галіна, пракладзеная праз горад у 1885 годзе, палепшыла яго эканоміку і Захле стаў унутраным «портам» для даліны Бекаа і Сірыі. Ён таксама быў сельскагаспадарчым цэнтрам і цэнтрам гандлю паміж Бейрутам і Дамаскам, Масулам і Багдадам. Лічыцца, што Захле з’яўляецца радзімай ліванскай арміі. Горад і цяпер адыгрывае важную ролю ў палітычным жыцці краіны.[2]

Remove ads

Эканоміка

Аснова эканомікі Захле — тэкстыльная і харчовая прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка.

Гарады-пабрацімы

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads