Заходнепалеская мікрамова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заходнепалеская літаратурная мікрамова — усходнеславянская перыферыйная літаратурная мікрамова з 1980-х гадоў, заснавана на аднайменным дыялекце (называным таксама загародскім[1]) заходнепалескіх гаворакБеларусі), які ў генетычных адносінах сінтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу[1].

Назва

Варыянты назвы ― яцвяжская мова[1]. Саманазвы: заходышнополіська лытырацька волода (г.зн. заходнепалеская літаратурная мова), русыньско-поліська волода (г.зн. русінска-палеская мова), поліська мова (г.зн. палеская мова), јітвјежа волода (г.зн. яцвяжская мова)[1].

Класіфікацыя

Філолаг А. Д. Дулічэнка адносіць заходнепалескую літаратурную мікрамову да перыферыйнага тыпу[2] і сцвярджае, што перыферыйныя літаратурныя мікрамовы функцыянуюць у асяроддзі культурна-моўных груп, якія існуюць у межах перыферыйнага (этнічнага) арэала і якія вылучаюцца ў яго рамках толькі мясцовымі асаблівасцямі культурна-гістарычнага і моўнага (дыялектнага) характару, а за большасцю мікрамоў стаяць не нацыі, а так званыя культурна-моўныя і этнамоўныя групы як адгалінаванні ад буйных славянскіх этнасаў-нацый[3].

Remove ads

Гісторыя

Рэдкія прыклады нерэгулярнага пісьмовага прымянення мясцовых гаворак адзначаны на Палессі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Франц Савіч, пазней Мікола Янчук. У 1907 г. з’явіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар)[4].

Фарміраванне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980-я гады[1] дзякуючы намаганням філолага і паэта Міколы Шэляговіча[1] па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесся. Затым на Беларусі было заснавана таварыства «Поліссе» і пачаў выдавацца адмысловы бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў перыяд у 1989—1994 гг. друкавалася частка матэрыялаў у газеце «Збудінне».

У 2021 г. ураджэнец Пінска Аляксей Дзікавіцкі выдаў у Варшаве зборнік вершаў і эсэ «Оньдэ», напісаны заходнепалескай літаратурнай мікрамовай[5].

Пісьменства

Для запісу заходнепалескай мовы выкарыстоўваецца кірыліца беларускага тыпу[4] з літарай j (ёт). Былі таксама спробы ўвесці лацініцу[4].

Пашырэнне

Статыстычныя даныя аб колькасці носьбітаў супярэчлівыя[1].

Прыклад тэксту

Верш Аляксандра Ірванэця «Дзякуем перабудове»:


Батьку, мамо, свето в нас, свето!
Выйшла на нашијі мовы газэта!
Шэ ны газэта — шэ но бочына,
Алэ зрадніты сыба ны прычына?


Славмо-жэ ріднэньку пырыбудову,
Шо отчынее заганьбляну мову!

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads