Заходнія Румынскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захо́днія Румы́нскія го́ры[1], Апусені[1] (рум.: Munţii Apuseni) — частка горнай сістэмы Карпат на захадзе Румыніі.
Абмежаваны на захадзе Сярэднедунайскай раўнінай, на поўначы — далінай ракі Самеш, на ўсходзе — Трансільванскім плато, на поўдні — далінай ракі Мурэш. Працягнуліся з поўначы на поўдзень, як і з захаду на ўсход, амаль на 180 км.
Вылучаюць цэнтральны платопадобны горны масіў Біхар (вышыні да 1848 м), вапняковыя горы Траскэў (да 1370 м) і Металіч (да 1438 м), на захадзе хрыбты Кодру (1112 м), Зэранд і Пэдура-Краюлуй (ніжэй за 1000 м), на поўначы — хрыбты Месеш, Плапіш і Фэджэт.
Складзены з гранітаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў і вулканічных парод. Вядомы радовішчы каляровых металаў (золата, серабро, поліметалы, ртуць), вядзецца здабыча мармуру, андэзіту, вапняку.
Характэрны букавыя, дубовыя і хваёвыя лясы, лугі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads