Мурэш

рака ў Румыніі і Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мурэш
Remove ads

Му́рэш (рум.: Mureş), Ма́раш (венг.: Maros) — рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток Цісы.

Хуткія факты Мурэш, Мараш, Характарыстыка ...

Даўжыня — 803 км, плошча басейна 30 000 км². На рацэ размешчаны гарады Тыргу-Мурэш, Алба-Юлія і Арад (Румынія). Побач з месцам упадзення Мурэша ў Цісу стаіць горад Сегед (Венгрыя).

Рака пачынаецца ў цэнтральнай Румыніі, на схілах Усходніх Карпатаў. У верхнім цячэнні мае горны характар з хуткім цячэннем, у сярэднім і ніжнім цячэнні выходзіць на Сярэднедунайскую раўніну, дзе цячэнне запавольваецца. На працягу 21 кіламетра ўтварае венгерска-румынскую мяжу, апошнія 50 кіламетраў цячэ па тэрыторыі Венгрыі ў рэгіёне Паўднёвы Альфёльд. На поўнач ад венгерскага ўчастку ракі размяшчаюцца прыродаахоўныя тэрыторыі нацыянальнага парку Кёрэш-Мараш. Рака ўпадае ў Цісу непадалёк ад Сегеда.

Жыўленне ракі мяшанае (снегавое і дажджавое). Характэрна веснавое разводдзе.

Мурэш абмежавана суднаходны ў ніжнім і сярэднім цячэнні. Адным з прытокаў з’яўляецца рака Ер.

Remove ads

Падзеі на берагах ракі

  • Бітва на Хлебавым полі 13 кастрычніка 1479 года.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads