Заходні каталіцкі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заходні каталіцкі ўніверсітэтmap
Remove ads

Заходні каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de l'Ouest) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Анжэ.

Хуткія факты Заходні каталіцкі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

  • 1875 — стварэнне ўніверсітэта мансеньёрам Фрэпелем, біскупам Анжэ
  • 1879 — Папа Пій IX дазволіў універсітэту называцца каталіцкім
  • 1880 — закон ад 18 сакавіка забараняе прыватным ВНУ называцца ўніверсітэтам
  • 1898 — кюрэ Вэтыяр стварае Вышэйшую школу земляробства і вінаградарства
  • 1947 — стварэнне Цэнтра французскай мовы і цывілізацыі для іншаземцаў
  • 1950 — стварэнне Вышэйшай тэхнічнай школы хіміі
  • 1956 — стварэнне Заходняй школы электронікі
  • 1990 — стварэнне Школы камерцыйных навук
  • 1993 — пачатак будаўніцтва новых будынкаў
  • 2007 — паўторнае патрабаванне французскіх улад спыніць выкарыстанне наймення «ўніверсітэт» у поўнай афіцыйнай назве ВНУ
Remove ads

Структура

Факультэты

  • Факультэт тэалогіі і рэлігійных навук
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт педагогікі
  • Факультэт навук

Інстытуты

  • Інстытут мастацтва, літаратуры і гісторыі
  • Інстытут сучасных моў
  • Інстытут падрыхтоўкі педагагічных прафесій
  • Міжнародны цэнтр французскіх студый
  • Інстытут камунікацыі і адукацыйных навук
  • Інстытут прыкладной псіхалогіі і сацыялогіі
  • Інстытут прыкладной матэматыкі
  • Інстытут біялогіі і прыкладной экалогіі
  • Інстытут фізкультуры і спорту
  • Інстытут развіцця кансалтынгу і бізнесу
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads