Галубоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галубо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Галубы.

Хуткія факты Галубоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Зачэпіцкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зачэпічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Галубоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Галубы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Мастоўскага раёна. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 649 чалавек[3], з іх 95,2 % — беларусы, 3,5 % — палякі[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасцілы, Шымкі і Ярчакі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads