Зборная Гамбіі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная Гамбіі па футболе прадстаўляе Гамбію ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Гамбіі.
Remove ads
Гісторыя
Раней зборная выступала пад назвай «Брытанская Гамбія» (да 1965 года). Нягледзячы на сваю мянушку — «Скарпіёны», зборная Гамбіі з’яўляецца адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола. Гамбійцы ні разу не ўдзельнічалі ў фінальных частках ні чэмпіянату свету, ні Кубка афрыканскіх нацый.
Адзінае дасягненне — удзел у 2001 годзе ў фінале Кубка Амількара Кабрала — адным з рэгіянальных турніраў для краін Заходняй Афрыкі. Зборная была блізкая, каб трапіць на чэмпіянат свету па футболе 2010 і на Кубак афрыканскіх нацый 2010 года, аднак ёй не хапіла ўсяго аднаго ачка для таго, каб пацясніць Алжыр.
У маі 2014 года зборнай Гамбіі было забаронена ўдзельнічаць у Кубку афрыканскіх нацый з-за пастаяннага завышэння ўзросту сваіх ігракоў.
У 2021 годзе зборная Гамбіі ўпершыню прабілася ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый, дзе адразу дайшла да чвэрцьфіналу.
Remove ads
Чэмпіянат свету
- 1930—1978 — не ўдзельнічала
- 1982 — не прайшла кваліфікацыю
- 1986 — не прайшла кваліфікацыю
- 1990 — не ўдзельнічала
- 1994 — знялася са спаборніцтваў
- 1998—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак афрыканскіх нацый
- 1957—1974 — не ўдзельнічала
- 1976 — не прайшла кваліфікацыю
- 1978 — не ўдзельнічала
- 1980—1988 — не прайшла кваліфікацыю
- 1990 — знялася са спаборніцтваў
- 1992 — не прайшла кваліфікацыю
- 1994 — не ўдзельнічала
- 1996 — знялася са спаборніцтваў
- 1998 — дыскваліфікавана
- 2000 — знялася са спаборніцтваў
- 2002—2013 — не прайшла кваліфікацыю
- 2015 — дыскваліфікавана
- 2017 — не прайшла кваліфікацыю
- 2019 — не прайшла кваліфікацыю
- 2021 — 1/4 фіналу
Зноскі
- Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads