Рэйтынг зборных ФІФА

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэйтынг зборных ФІФА
Remove ads

Рэйтынг зборных ФІФА або Сусветны рэйтынг ФІФА/Coca-Cola (англ.: The FIFA/Coca-Cola World Ranking) — сістэма ранжыравання нацыянальных зборных па футболе. Упершыню была ўведзена ў 1993-м годзе як адносны паказчык сілы зборнай каманды на бягучы момант, які дазваляе ацаніць дынаміку росту каманды. У ліпені 2006 года, на чэмпіянаце свету ў Германіі, у сістэму налічэння ачкоў былі ўнесены значныя змены.

Больш інфармацыі №, Зборная ...
Thumb

Колькасць ачкоў у рэйтынгу залежыць ад выступленняў нацыянальнай каманды за апошнія чатыры гады. Чым больш паспяхова яна выступае, тым вышэй месца ў рэйтынгу. За кожны згуляны матч камандам налічваюцца ачкі згодна з правіламі.

Рэйтынг ФІФА лічыцца афіцыйным, акрамя яго існуе яшчэ некалькі неафіцыйных сістэм ранжыравання.

На дадзены момант зборная Германіі ўзначальвае рэйтынг FIFA. За ўсю гісторыю рэйтынгу толькі 8 зборных дасягалі першага радка, з іх 6 зборных з ЕўропыГерманія, Італія, Францыя, Іспанія, Нідэрланды, Бельгія, і 2 з Паўднёвай АмерыкіБразіліі і Аргенціна.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads