Зборная СНД па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зборная СНД па футболе
Remove ads

Зборная СНД па футболе — існавалая ў 1992 годзе зборная, наступніца зборнай СССР. У зборнай СНД не гулялі футбалісты Латвіі, Літвы і Эстоніі, бо гэтыя краіны не ўваходзілі ў СНД і ўжо стварылі свае нацыянальныя зборныя. У той жа час прадстаўнік Грузіі, якая не ўваходзіла ў 1992 годзе ў СНД, гуляў за гэту зборную (Кахабер Цхададзэ). Зборная СНД узяла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе 1992 у Швецыі, замест зборнай СССР, якая прайшла адбор на гэты турнір, дзе выступала пад белым сцягам, на якім было напісана па-англійску C.I.S. (Commonwealth of Independent States), а замест гімна перад матчам выконваўся фінал 9-й сімфоніі Бетховена.

Хуткія факты СНД, Канфедэрацыя ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads