Збігнеў Замахоўскі
польскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збігнеў Замахоўскі (польск.: Zbigniew Zamachowski; нар. 17 ліпеня 1961, Бжэзіны) — польскі акцёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 ліпеня 1961 года ў Бжэзінах каля Лодзі. Скончыў акцёрскі факультэт Нацыянальнай кінашколы ў Лодзі. Пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў 1981 годзе, а ў 1989 годзе сыграў галоўную ролю ў дзясятай частцы серыі фільмаў рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог»[2]. Праз чатыры гады Кеслёўскі ўзяў яго на ролю галоўнага героя Караля Караля ў фільме «Тры колеры: Белы», другой часткі яго знакамітай трылогіі.
Замахоўскі двойчы быў лаўрэатам Польскай кінапрэміі за ролі ў фільме Роберта Гліньскага «Прывітанне, Тэрэза » (2001) і кінадраме Анджэя Якімоўскага «Зажмур вочы » (2004)[3]. Іншыя яго вядомыя ролі — у фільме Казімежа Куца «Палкоўнік Квяткоўскі » (1996), гістарычным фільме Ежы Гофмана «Агнём і мячом» (1999) і біяграфічным фільме Анджэя Вайды «Валенса: Чалавек надзеі » (2013)[4].
У 1985—1997 гадах выступаў у Тэатр Студыі ў Варшаве, а з 1997 года — у Нацыянальным тэатры Варшавы[3].
Remove ads
Фільмаграфія
- 1989 — Дэкалог, дзесяць — Артур Яніцкі
- 1993 — Тры колеры: Сіні — Караль Караль
- 1994 — Тры колеры: Белы — Караль Караль
- 1994 — Тры колеры: Чырвоны — Караль Караль
- 1996 — Палкоўнік Квяткоўскі — Дудэк
- 1998 — 13 аддзяленне (сезон 1, серыя 32) — абходчык
- 1999 — Агнём і мячом — Міхал Валадыёўскі
- 2001 — Прывітанне, Тэрэза — Едэк
- 2002 — Вядзьмар — Казялец
- 2002 — Піяніст — кліент, які правярае манеты
- 2003 — Зажмур вочы — Ясек
- 2013 — Валенса: Чалавек надзеі — Навішчляк
- 2019 — Праз паўстагоддзя паэзіі — Казялец
- 2020 — У поце твару — Фрыдэрык
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads