Звартноц (аэрапорт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Звартноц (аэрапорт)map
Remove ads

Міжнародны аэрапорт Звартноц (арм.: Զվարթնոց Միջազգային Օդանավակայան; (IATA: EVN, ICAO: UDYZ)) — міжнародны аэрапорт Ерэвана, сталіцы Арменіі. Знаходзіцца на захадзе горада на тэрыторыі раёна Малатыя-Себастыя.

Хуткія факты Міжнародны аэрапорт Звартноц, Інфармацыя ...

З'яўляецца галоўным і вузлавым аэрапортам нацыянальнага авіяперавозніка краіны Air Armenia.

Remove ads

Гісторыя

Створаны па праекце архітэктараў А. Тарханяна, С. Хачыкяна, Л. Чэркезяна, Ж. Шэхляна, А. Тыграняна, А. Месчана і канструктара С. Багдасарана, быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1980 годзе.

Урад Арменіі 18 снежня 2001 года падпісаў дагавор з аргенцінскай кампаніяй «Карпарасьён Амерыка» пра кіраванне аэрапортам тэрмінам на 30 гадоў з 9 чэрвеня 2002 года. У дадзены момант аэрапорт праводзіць поўную рэканструкцыю ў адпаведнасці з міжнароднымі вымогамі. Аэрапорт знаходзіцца за 12 км да захаду ад Ерэвана, мае транзітную зону. Працуе кругласуткава. Здольны прымаць любыя тыпы паветраных суднаў[1]. З усіх вылятаючых пасажыраў аэрапорт «Звартноц» утрымваў дзяржаўную пошліну ў памеры 10 000 драмаў (каля 24 $; з 2009 г. уваходзіць у кошт авіяквіткоў). Да цэнтра Ерэвана можна даехаць на грамадскім транспарце — аўтобусам і маршрутным таксі 200 драмаў (каля 0,6 $), час у дарозе — 40 хвілін, ці на таксі ад 1500 да 4500 драмаў (ад 4.2 да 14.8 $), час у дарозе — 15–20 хвілін.

У 1998 годзе быў адкрыты новы грузавы тэрмінал.

У 2004 годзе пачалося будаванне новага міжнароднага тэрмінала і ўлетку 2007 новы тэрмінал быў адкрыты. У цяперашні момант у аэрапорце дзеюць крамы бязмытнага гандлю Duty free (як у зоне вылету, так і ў зоне прылёту), банкаматы, рэстараны, бары, VIP сэрвіс[2].

З 5 кастрычніка 2011 года (афіцыйнае адкрыццё адбылося 16 верасня) новы тэрмінал ерэванскага міжнароднага аэрапорта Звартноц пачаў паўнавартасную працу. Плошча новага комплексу аэрапорта Звартноц складае 34 тыс. м², які складаецца з аўтастаянкі плошчай 20 тыс. м², сучасныя залы прыбыцця і адбыцця пасажыраў, VIP-залы. Зала рэгістрацыі мае 46 рэгістрацыйных пунктаў з выкарыстаннем тэхналогій CUTE. На тэрыторыі новага тэрмінала аэрапорт падае бясплатны WiFi. Апроч таго, як пасажыры, так і сустракаючыя могуць там скарыстацца банкаўскімі паслугамі і паслугамі пошты. Таксама пададзены крамы, у якіх тавар прадаецца па ніжэйшых цэнах, у параўнанні са сталічнымі[3]. Пасля ўводу ў эксплуатацыю аэрапорт здольны абслугоўваць да 3,5 млн пасажыраў у год[4].

31 студзеня 2013 года на конкурсе, што праводзіцца арганізацыяй Arabian Reach у Дубаі, аэрапорт «Звартноц» быў адзначаны як «Лепшы аэрапорт СНД і Балтыі» конкурсу «Аэрапорты краін у стадыі развіцця»[5].

З 1992 да 2024 года пункт пропуску ў аэропорце абслугоўвалі расійскія пагранічнікі[6].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads