Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ, англ.: Association of Belarusians in Great Britain) — беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі. Першая і самая буйная арганізацыя, якая адыграла найбольшую ролю ў жыцці беларускай грамады Вялікабрытаніі.[1]
Гісторыя

22 верасня 1946 года ў Лондане на сходзе ініцыятыўнай групы вырашана было заснаваць Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі[2]. Да склікання Агульнага з’езду была абрана Часовая рада: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (старшыня), Віктар Сянкевіч (сакратар) і Часлаў Кукель. Сход пастанавіў распрацаваць Статут, пачаць прыняцце членаў у арганізацыю і пачаць збор грошай на Беларускі дом у Лондане і на выдавецкі фонд[3].

Былі наладжаны кантакты з аналагічнай украінскай арганізацыяй — Саюзам украінцаў Вялікабрытаніі. Менавіта ў памяшканні СУБ праходзілі першыя сходы ініцыятыўнай групы[4]. Арганізацыя ў пачатковы перыяд сваёй дзейнасці не мела ні юрыдычнага адрасу, ні свайго памяшкання, таму кожны з ініцыятараў стварэння Згуртавання дзейнічаў самастойна там, дзе служыў. Так, Віктар Сянкевіч наогул пэўны час трымаў у сваім чамадане пад ваенным ложкам усе паперы ЗБВБ (спісы членаў, заявы, камунікаты і г. д.)[5].
Пасля візіту В. Жук-Грышкевіча і В. Сянкевіча ў Галоўны штаб Польскай арміі, да Станіслава Капаньскага, апошні выдаў 16 лістапада 1946 года загад, згодна з якім беларускім жаўнерам польскіх узброеных сіл можна было належаць да ЗБВБ[6]. Дакумент наступнага зместу:
| Дазваляю жаўнерам Польскіх збройных сілаў беларускае нацыянальнасьці належаць да Згуртаваньня самапомачы беларусаў у Вялікабрытаніі |
быў апублікаваны ў польскамоўнай штодзённай газеце «Dziennik Polski i Dziennik Żołnierza», праўда, вельмі дробным кеглем[7]. Але справа з пашырэннем колькаснага складу Згуртавання шла марудна. Да канца 1946 членамі Згуртавання сталі толькі 62 асобы[8].

Статут прыняты на першым агульным з’ездзе (18—19.1.1947), працай кіруе Галоўная ўправа. Створаны аддзелы ў Лондане (1947), Брэдфардзе (1948), Манчэстэры (1948), Бірмінгеме (1952). Асноўныя кірункі дзейнасці — нацыянальна-культурная, грамадска-арганізацыйная, інфармацыйна-выдавецкая праца, прадстаўніцтва беларусаў і дапамага ім у Вялікабрытаніі і іншых краінах. ЗБВБ выдавала часопіс «На шляху» (1946—1951), «Беларус на Чужыне» (1947—1950), выпусціла шэраг брашур, у т. л. «Беларусь пад расійскай акупацыяй» В. Жук-Грышкевіча (1949), «Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.» (1978). Галоўная ўправа выдае «Камунікат ЗБВБ» (з 1946).
Remove ads
Сучаснасць
У цяперашні час дзейнасць згуртавання ўключае ў сябе:
- ушанаванне памяці аб прыкметных падзеях у гісторыі беларускага незалежніцкага руху, такіх як абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. і Слуцкае паўстанне ў 1921 г.;
- супрацоўніцтва і падтрымка беларускай дэмакратыі;
- фінансавая падтрымка беларускіх культурных праектаў;
- арганізацыя сустрэч у Брытаніі з вядомымі дзеячамі беларускай культуры і палітыкі;
- узаемадзеянне з брытанскімі палітыкамі і журналістамі.
У 2018 годзе згуртаванне арганізавала святкаванне стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Вэстмінстэрскім палацы.
Remove ads
Старшыні
- Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1947—1948), старшыня часовай управы
- Францішак Бартуль (1949)
- Аляксандр Надсан (1951—1952)
- Павел Асіповіч (1953, 1955)
- Павел Навара (1954, 1957, 1966—1970)
- Уладзімір Бутрымовіч (1958, 1960—1965)
- Янка Міхалюк (1971—1995)
- А. Здановіч (1995—1996)
- Васіль Еўдакімаў (1996—1997)
- Алена Міхалюк (1997—2013)
- Мікола Пачкаеў (з 8 чэрвеня 2013[9])
Старшыні аддзелаў
- Манчэстэр
- Міхась Яськевіч (1926—2002)
- Хведар Кажаневіч (1926—2007)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads