Здзіслаў Дурчэўскі
археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Здзіслаў Дурчэўскі (польск.: Zdzisław Durczewski; 3 ліпеня 1908, мястэчка Длонь Пазнаньскага ваяводства, Польшча — 5 жніўня 1944, Варшава) — польскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1936).
З 1932 працаваў у Археалагічным музеі ў Варшаве. У 1937 ўзначаліў даследаванні на Замкавай гары ў Гродна, пасля адхілення ад прац вядомага даследчыка Ю. Ядкоўскага. На плошчы 240—300 м выявіў культурны пласт 4,65 м. Выявіў фрагменты драўлянай забудовы дзядзінца XII—XV стст. з рэшткамі 23 забудоў і шматлікімі археалагічнымі знаходкамі (каля 9 тысяч). У кастрычніку 1939 — снежні 1940 працаваў у Вільні, потым у Варшаве, дзе загінуў у час Варшаўскага паўстання.
У гады Другой сусветнай вайны калекцыя знаходак З. Дурчэўскага разрабавана, а дакументацыя знішчана. Часткова запісы пра вынікі раскопак Дурчэўскага апублікаваў М. Варонін у сваёй манаграфіі «Старажытнае Гродна» (1954).
Remove ads
Працы
- Durczewski Zdzisław. Stary Zamek w Grodnie w świetle wykopalisk dokonanych w latach 1937-1938. Grodno, 1939. Wojewódzki Komitet Uczczenia Króla Stefana Batorego w Grodnie
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads