Юзаф Ядкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Ядкоўскі (польск.: Jόzef Jodkowski, руск.: Юзеф Иодковский; 20 снежня 1890, Гродна — 2 студзеня 1950) — беларускі і польскі археолаг, нумізмат, архітэктар. Вучыўся ў Я. Ф. Арлоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Гродзенскага павета. Нарадзіўся 20 снежня 1890 г. у Гродне ў небагатай сям’і рамеснікаў Юзафа Ядкоўскага і Зоф’і Занеўскай[2]. Сям’я жыла ў двухпавярховым доме № 16 на вул. Паштовай[3].
Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у 1905 г. у школьнай забастоўцы. У гэтыя гады ён захапіўся гісторыяй Гродзеншчыны і пачаў збіраць разнастайныя друкаваныя і рукапісныя матэрыялы, а таксама пісаць свае першыя навуковыя працы. У выглядзе невялікіх нарысаў і артыкулаў яны з 1907 г. друкаваліся ў выданнях «Віленская газета» («Dziennik Wileński») і «Святавіт» («Światowit»). Апынуўшыся пад пагрозай выключэння з гімназіі, патэнцыяльнага арышту за палітычную дзейнасць і атрымання так званага «воўчага білета», які б зрабіў немагчымым паступленне ў іншую навучальную ўстанову ў Расійскай імперыі, у 1906 ці 1907 годзе Ядкоўскі перабраўся ў Варшаву, дзе працягваў вучобу і адначасова працаваў у археалагічным музеі[2].
Скончыў у 1913 годзе Маскоўскі археалагічны інстытут[4]. Працаваў у гэтым жа інстытуце і ў Імператарскім Маскоўскім і Румянцаўскім музеі. У 1910—1914 гг. як сябра Маскоўскага археалагічнага таварыства шмат падарожнічаў па Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях (у тым ліку рабіў раскопкі ў Міры на тэрыторыі замка ў 1912 годзе) для фіксацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і правядзення археалагічных прац[2].
У 1920 годзе вярнуўся ў Гродна, дзе заняўся пачатковым зборам помнікаў гісторыі. Аднак пры пагрозе заняцця горада бальшавіцкімі войскамі, значную частку сабранага давялося эвакуіраваць. Пасля службы ў польскім войску і ўдзелу ў савецка-польскай вайне, за што быў узнагароджаны залатым крыжам, Ядкоўскі зноў вярнуўся ў Гродна[2].
Па яго ініцыятыве створаны Дзяржаўны музей у Гродне (цяпер Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей), які і ўзначальваў у 1922—1936 гадах[4]. Да пераезду ў былы замак Баторыя музей Ядкоўскага размяшчаўся ў палацы віцэ-губернатара.
Рабіў раскопкі ў Ваўкавыску (1925), даследаваў княжацкія хорамы, Верхнюю і Ніжнюю цэрквы на тэрыторыі Старога замка ў Гродне (1931—1936)[4]. Раскопкі ў 1930-х года каля Каложскай царквы, Новага і Старога замкаў выклікалі канфлікт з польскімі археолагамі, якія вінавацілі Ядкоўскага ў іх бессістэмнасці і парушэнні методыкі правядзення. У выніку ён быў адхілены ад правядзення раскопак[2].
У 1936 годзе пакінуў Гродна і пераехаў ў Варшаву, дзе да Другой сусветнай вайны працуючы ў Дзяржаўных зборах мастацтва ў Каралеўскім замку[2]. З 1945 хавальнік фондаў Народнага музея[4], дзе аднаўляў амаль цалкам знішчаны Нумізматычны кабінет[2].
Памёр 2 студзеня 1950 года. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.
Remove ads
Творы
Аўтар прац «Гродна» (Вільня, 1923), «Гарадзішча Ваўкавыска» (Гродна, 1925), «Раннесярэдневяковае Гродна ў святле археалагічных раскопак у Гродзенскім Старым каралеўскім замку ў 1932 і 1933 гг.» (Варшава, 1934), «Абарончы храм на Каложы ў Гродне» (Гродна, 1936) і інш. Засталася нявыдадзенай шматтомная праца Ядкоўскага «Польскія рэліквіі ў Расіі»[3].
Сям’я
У шлюбе з Галінай Баброўскай меў дачку Альжбету[2].
Памяць
- Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага, уручаецца з 2012.
- Напачатку 2000-х грамадскасць Гродна сабрала подпісы за наданне імя Ядкоўскага адрэзку Нёманскай набярэжнай, якая з’явілася дзякуючы Ядкоўскаму, для аховы ад затаплення пагоркаў, на якіх знаходзяцца Стары і Новы замкі і Каложская царква. Улада зварот грамадскасці праігнаравала.
Бібліяграфія
- Замок в Мире // Древности: Тр. комиссии по сохранению древних памятников… М., 1915. Т. 6;
- Церкви, приспособленные к обороне в Литве и Литовской Руси // М.;
- Grodno. Wilno, 1923;
- Grodzisko Wołkowyskie. Grodno, 1925;
- Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie; Grodno, 1936.
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France JÓzef Jodkowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Дзейнасць Юзафа Ядкоўскага па даследаванні і папулярызацыі гісторыі паўстання 1863—1864 гг.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
- Ядкоўскі Юзаф Юзэфавіч. Легенды Гродзеншчыны: галерэя знакамітых асоб(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2018. Праверана 16 кастрычніка 2018.
- Ядкоўскі Юзаф // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads