Здэнек Фірлінгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Здэ́нек Фі́рлінгер (чэшск.: Zdeněk Fierlinger, 11 ліпеня 1891 года, Оламаўц — 2 мая 1976 года, Прага) — чэхаславацкі палітык.
Remove ads
Біяграфія
У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, аднак перайшоў на бок Расійскай імперыі і ўступіў у Чэхаславацкі легіён. Пасля вяртання быў паслом Чэхаславакіі ў Нідэрландах, Румыніі, ЗША, Швейцарыі, Аўстрыі і СССР. Член Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі з 1924, у час знаходжання ў СССР пазнаёміўся з Клементам Готвальдам.
У рамках рэалізацыі Кошыцкай праграмы, узначальваў урад Нацыянальнага фронту Чэхаславакіі з красавіка 1945 па ліпень 1946. Быў прыхільнікам аб'яднання левых сацыял-дэмакратаў Чэхаславакіі з КПЧ.
На выбарах 26 мая 1946 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала 12,05% галасоў у цэлым па Чэхаславакіі і 37 месцаў у Заканадаўчым народным сходзе. 2 ліпеня разам дзвюма найбуйнейшымі партыямі ў парламенце — КП Чэхіі і КП Славакіі — сфарміравала ўрад на чале з Клементам Готвальдам.
У 1948 годзе ўступіў у КПЧ. Намеснік старшыні ўрада ў 1948-1953 гадах, старшыня Прэзідыума Нацыянальнага сходу з 15 кастрычніка 1953 па 23 чэрвеня 1964 года. Заставаўся членам ЦК КПЧ аж да 1966 года. Адным з яго апошніх публічных актаў быў пратэст каля пасольства СССР супраць здушэння Пражскай вясны ў 1968 годзе.
Remove ads
Узнагароды
- Вялікі крыж ордэна Адраджэння Польшчы[6]
- Два ордэны Клемента Готвальда (7.5.1955, 11.7.1961)[7].
Зноскі
- Zdeněk Fierlinger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Фирлингер Зденек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Databáze Vojenského historického archivu Праверана 28 чэрвеня 2022.
- Спіс кавалераў ордэна Клемента Готвальда Архівавана 22 жніўня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads