Зелянец (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зеляне́ц[1] (трансліт.: Zielianiec, руск.: Зеленец[1]; да 30 ліпеня 1964 года Цярпі́лавічы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 км ад Брэста.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1869 годам пазначана ў ліку сёл Чарнаўчыцкага царкоўнага прыхода.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Брэсцкім павеце Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

30 ліпеня 1964 года Цярпілавічы перайменаваны ў Зелянец[2].

Насельніцтва

  • 91 жыхар (у в. Вялікія Цярпілавічы), 25 жыхароў (у в. Малыя Цярпілавічы) (1959)
  • 93 жыхары (1970)
  • 12 гаспадарак, 21 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads