Землетрасенне ў Албаніі (2019)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Землетрасенне ў Албаніі — землетрасенне, якое адбылося 26 лістапада 2019 года ў паўночна-заходняй Албаніі, на захад-паўднёвы захад ад Мамураша. Яно мела эпіцэнтр ў 12 км. Магнітуда складала 6.4[1]. Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Албаніі, Тыране, а таксама ў такіх аддаленых месцах, як Бялград (Сербія) і Таранта (Італія). Мінімум 51 чалавек загінуў, 3.000 чалавек пацярпела, дзясяткі зніклі без вестак[2][3]. Гэта найбуйнейшае землетрасенне ў краіне за 40 гадоў. У Албаніі і часткова прызнанай Рэспубліцы Косава была абвешчаная нацыянальная жалоба. Дзве ахвяры былі з Косава, у якім большасць — албанцы. Надзвычайнае становішча было ўведзена ў Дурэсе і ў Тыране[4].

Хуткія факты Дата і час, Магнітуда ...
Remove ads

Тэктанічная абстаноўка

Албанія ляжыць на мяжы двух літасферных пліт — Еўразійскай пліты і Адрыятычнай мікрапліты, часткі комплекснай зоны сутыкаюцца з Афрыканскай плітой. Заходняя частка Албаніі вельмі сейсмічна актыўная, за апошнія 100 гадоў у ёй адбылося некалькі землетрасенняў з магнітудай вышэй 6.0. У 1979 годзе буйное землетрасенне адбылося ў Чарнагорыі за 70 км на поўнач, ахвярамі сталі 135 чалавек у Албаніі і Чарнагорыі.

Remove ads

Шкода

У буйным партовым горадзе Дурэсе і мястэчку Тумане, якія ляжаць блізка да эпіцэнтра землетрасення, былі маштабныя разбурэнні. Шмат людзей засела ў абломках будынкаў, пасля разбурэння мноства будынкаў і інфраструктуры.

У дні пасля землятрусу міністр аховы здароўя Албаніі Агерта Манастырліў паведаміў пра тое, што 658 чалавек было паранена і 68 застаюцца ў шпіталях. Таксама адзін хлопчык і адна дзяўчынка будуць адпраўленыя на лячэнне за мяжу.

Міністр абароны Албаніі Олта Джачка заплакала, пералічваючы імёны 32 ахвяраў землетрасення, відэа яе выступу апублікавана на асабістай старонцы кіраўніка ведамства ў «Фэйсбуку». Яна заявіла:

«Гэта мая самая цяжкая гаворка. Мы можам адбудаваць разбураныя будынкі, але не можам вярнуць жыццё ўсіх гэтых грамадзян, якія загінулі падчас землетрасення 26 лістапада»
Remove ads

Міжнародная дапамога

Некалькі краін прапанавалі сваю дапамогу Албаніі.

Харвацкая пошукавая каманда для пошуку і выратавання людзей з завалінаў, якая складаецца з 15 членаў Дырэктарата па грамадзянскай абароне Міністэрства ўнутраных спраў Харватыі і сабак, была перакінутая ў Албанію, як і 2 ваенных верталёта Міністэрства абароны Харватыі[5].

Грэцыя была адной з першых краін, якая адправіла каманды спецыялістаў па землетрасеннях — 27 спецыялістаў, разам з іх міністрам, прыбылі ў Албанію ў першы дзень. За імі рушылі ўслед яшчэ 15 спецыялістаў, трэніраваныя сабакі, грузавікі з інструментамі для разбору завалаў і выратавання людзей, а таксама ежу і самалёт C-130. Яны выратавалі некаторых людзей[6].

Італія хутка адправіла гарадскую пошукава-выратавальную каманду Нацыянальнага пажарнага корпуса, складзеную з больш чым 20 палявых спецыялістаў для даследаванняў і медыцынскай дапамогі, а таксама інжынераў. Пазней, яшчэ 200 валанцёраў з Грамадзянскай абароны Італіі прыбылі на месца дзеяння[7].

Косава даслала ў Албанію 110 супрацоўнікаў паліцыі і 40 супрацоўнікаў падраздзяленняў па гарадскіх пошукава-выратавальным аперацыях Сіл бяспекі Косава[8].

Два румынскіх самалёта Alenia C-27 Spartan, адзін верталёт, грузавікі і каля 52 пажарнікаў і медыкаў, а таксама сабак[9]. Румынская праваслаўная царква пачала збор сродкаў 26 лістапада[10].

Сербія даслала Албаніі брыгаду пажарных, а таксама першую дапамогу[11].

Турцыя даслала ахвярам землетрасення 3000 коўдраў і 3000 пакетаў з ежай, а таксама самалёт Airbus A400M з 27 супрацоўнікамі пошукава-выратавальнай службы і тры машыны[12].

Паўночная Македонія даслала фінансавую дапамогу, а таксама дрон з цеплавізарам для пошуку выжылых пад завалінамі[13].

Балгарскі ўрад даслаў Албаніі фінансавую дапамогу ў 100 000 еўра. Таксама 1000 намётаў, коўдраў і падушак коштам у 50 000 еўра былі адпраўленыя ў якасці гуманітарнай дапамогі. Былі дасланыя і іншыя матэрыялы.

Дырэктарат па грамадзянскай абароне, марсельскі марскі пажарны батальён і пажарныя Паўднёвай Францыі, прадстаўленыя 100 выратавальнікамі, прыбылі ў Албанію. Таксама, у іх былі два самалёты Дырэктарата па грамадзянскай абароне: Beechcraft Super King Air 200 для лёгкіх перавозак і Bombardier Dash 8 для буйных грузавых перавозак.

Ізраіль накіраваў у Албанію пошукава-выратавальныя каманды.

Чарнагорыя даслала ў Албанію 18 выратавальнікаў. Таксама абшчыны Падгорыца і Бар даслалі гуманітарную дапамогу ў выглядзе 20 000 еўра.

Швейцарыя даслала Албаніі 15 ратавальнікаў і гуманітарную дапамогу.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads