Вятроўнік звычайны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вятро́ўнік звычайны, земляныя арэшкі[1] (Filipendula vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, двойчыперыста-надрэзанае, з вузкім долямі. На каранях расліны маюцца клубні («арэшкі») верацёнападобнай ці амаль шарападобнай формы. Кветкі дробныя, з шасцю чашалісцікамі і пялёсткамі, у мяцёльчатых суквеццях. Колер кветак белы з чырванаватым адценнем. Плод — сухі шматарэшак з 12 прамых, злёгку апушаных плодзікаў[1].
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від. Расце на заліўных лугах, у поймах рэк, на ўзлесках і лясных палянах, сярод хмызняку[1]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Выкарыстанне
Лекавая расліна. Выкарыстоўваюцца карэнішчы з клубянькамі. Клубянькі ядомыя[1].
Сінонімы
На сайце The Plant List пералічаны наступныя сінонімы:
- Filipendula filipendula (L.) Voss
 - Filipendula hexapetala Gilib.
 - Filipendula hexapetala Gilib. ex Maxim.
 - Filipendula pubescens (DC.) Fourr.
 - Spiraea filipendula L.
 - Spiraea filipendula var. minor Gouan ex Cambess.
 - Spiraea filipendula var. pubescens (DC.) Cambess.
 - Spiraea filipendula var. vulgaris Cambess.
 - Spiraea gigantea Gand.
 - Spiraea noeana Gand.
 - Spiraea pubescens DC.
 - Spiraea tuberosa Salisb.
 - Spiraea vulgaris (Moench) Gray
 - Ulmaria filipendula (L.) Hill
 - Ulmaria filipendula (L.) A.Braun ex Asch.
 - Ulmaria filipendula (L.) Hill ex Focke
 
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
 
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
