Зенькавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зе́нькавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Зенькавічы.

Хуткія факты Зенькавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прысынкаўскі (Прысынацкі) сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 4 лютага 1939 года ў склад Дабрынёўскага сельсавета Дзяржынскага раёна перададзены вёска Александрова і хутар Паддуб’е, у склад Станькаўскага сельсавета Дзяржынскага раёна — вёска Ліпавец і хутар Закоссе[1]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Уздзенскага сельсавета[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads