Станькаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Станькава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна перададзена вёска Ліпавец і хутар Закоссе[1]. У маі 1960 года ў склад Дзяржынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вінаградаўка, Гарадзея, Зварыкаўшчына, Кукшавічы, Малінаўка, Марс, Пагулянка, Рабінаўка, Цвяткова і Юпіцер)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 21 населеных пунктаў[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Леніна, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сівожанка, Студзянка і пасёлак Сасновы Бор)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2727 чалавек[5], з іх 75,2 % — беларусы, 19,1 % — рускія, 3,2 % — украінцы, 1,3 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 3102 чалавекі[7].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 і 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads