Ззянне (раман)
раман амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ззянне (англ.: The Shining) — раман амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга, напісаны ў жанрах жаху, псіхалагічнай драмы і гатычнай літаратуры, упершыню апублікаваны ў 1977 годзе выдавецтвам «Doubleday».
Раман быў некалькі разоў адаптаваны для кіно і тэатра, аднак найбольшую вядомасць атрымала экранізацыя 1980 года рэжысёра Стэнлі Кубрыка з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.
На беларускай мове раман выйшаў у 2024 годзе ў перакладзе Насты Карнацкай[2].
Remove ads
Сюжэт
Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з’явіцца шмат часу, каб уз’яднацца з сям’ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор’я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі… і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.
Remove ads
Крытыка
Твор быў намінаваны на прэміі «Гэндальф» і «Локус» за найлепшы раман фэнтэзі[8][9]. Раман увайшоў у спіс бестселераў газеты «The New York Times», размясціўшыся на восьмай пазіцыі[10].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads