Ззянне (фільм, 1980)

псіхалагічны фільм жахаў Стэнлі Кубрыка, зняты ў 1980 годзе па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга From Wikipedia, the free encyclopedia

Ззянне (фільм, 1980)
Remove ads

«Ззя́нне» (англ.: The Shining) — псіхалагічны фільм жахаў рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара Стэнлі Кубрыка, зняты ў 1980 годзе па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга.

Хуткія факты Ззянне, Жанры ...

Нягледзячы на ​​мноства негатыўных водгукаў у год выхаду на экраны, «Ззянне», на думку многіх крытыкаў, цяпер з'яўляецца адным з лепшых фільмаў у сваім жанры. Чытачы Entertainment Weekly паставілі фільм на 9-е месца ў спісе самых страшных фільмаў усіх часоў[12]. Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, у 2001 годзе «Ззянне» заняў 29-е месца ў спісе «100 самых вострасюжэтных амерыканскіх фільмаў ХХ стагоддзя»[13]. У 2003 годзе персанаж Джэк Торанс заняў 25 месца ў падборцы «100 гадоў...100 герояў і злачынцаў»[14]. Па версіі Channel 4, у 2003 годзе фільм узначаліў спіс «100 самых страшных фільмаў усіх часоў»[15].

У 2018 годзе фільм быў уключаны ў спіс фільмаў для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША[16].

Станам на люты 2024 года фільм займаў 65 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Remove ads

Сюжэт

Пісьменнік Джэк Торэнс уладкоўваецца зімовым вартаўніком у гатэль, закрыты на мёртвы сезон. Ён збіраецца правесці там пяць месяцаў разам з сям’ёй, працуючы над сваёй новай кнігай. Падчас сумоўя гаспадар гатэля растлумачыў яму, што ён шукае чалавека, які зможа даглядаць будынак у часы міжсезоння. Але гаспадар перасцерагае Джэка, што гэта праца не такая ўжо і простая: гэта месца стала вакантным па той прычыне, што ранейшы супрацоўнік звар’яцеў ад поўнай ізаляцыі і скончыў жыццё самагубствам, пры гэтым забраўшы жыцці і сваіх родных. Але Джэк лічыць, што падобнага не можа здарыцца з ім.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads