Златан Ібрагімавіч

шведскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Златан Ібрагімавіч
Remove ads

Зла́тан Ібрагі́мавіч (басн.: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981, Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2001—2023), у якой з’яўляўся капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных ігракоў свету[6]. Ібрагімавіч з’яўляецца адным з дзесяці ігракоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыю на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Хуткія факты Златан Ібрагімавіч, Агульная інфармацыя ...

Златана часцяком параўноўваюць з нідэрландскім іграком Марка ван Бастэнам. Шведскі футбаліст з’яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакалення[7][8]. Ягоны ўражлівы гол цераз сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол года[9]. У снежні 2014 года шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартсменам усіх часоў пасля Б’ёрна Борга[10].

Remove ads

Кар’ера

Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. Працягнуў кар’еру ў нідэрландскім клубе «Аякс». У 2004 годзе трапіў у італьянскі «Ювентус», дзе гуляў два гады, потым перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале».

4 чэрвеня 2023 года пасля апошняй гульні Серыі A абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[11].

Дасягненні

«Аякс»:

  • Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2002, 2004
  • Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2002
  • Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2003

«Інтэрнацыянале»:

«Барселона»:

«Мілан»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

  • Чэмпіён Францыі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
  • Уладальнік Кубка Францыі (2): 2015, 2016
  • Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2014, 2015, 2016
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2013, 2014, 2015

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads