Злата Іонаўна Ліліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Злата Іонаўна Ліліна (15 студзеня 1882, Друя, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — 28 мая 1929, Ленінград) — рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 студзеня 1882 года ў Друі. Дзіцячыя гады прайшлі ў Друі.
Першапачатковую адукацыю атрымала ў Рызе ў гімназіі. З 1900 года пачала займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю; у далейшым працавала настаўніцай, была слухачкай медыцынскіх курсаў у Швейцарыі, знаходзілася на партыйнай рабоце ў Віцебску, Елізаветградзе, Пецярбургу. У 1906—1917 гадах у эміграцыі разам з мужам Р. Я. Зіноўевым (Радомльскім) яна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі бальшавікоў, вядзе антываенную прапаганду, займаецца праблемамі міжнароднага жаночага руху, пазней уваходзіць у рэдкалегію жаночага часопіса «Работница». Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе.
Пасля рэвалюцыі 1917 года набывае шырокую вядомасць як арганізатар педагагічнай работы. Прапанавала новыя канцэпцыі савецкай школы, выдала шэраг навуковых прац, у тым ліку і мастацкія творы для дзяцей.
3 1920 года — загадчык Петраградскага губернскага аддзела народнай асветы, член Петраградскага губкама РКП(б) і губвыканкама, выкладчык педагагічнага інстытута імя А. I. Герцэна.
Да апошніх дзён жыцця займалася праблемамі савецкай педагогікі.
Памерла 28 мая 1929 года ў Ленінградзе.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads