Зміцер Дзядзенка
беларускі пісьменнік і журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зміцер Дзядзенка (нар. 17 кастрычніка 1972, Орша[1][2]) — беларускі пісьменнік і журналіст, аўтар і выканаўца ўласных песень.
Remove ads
Біяграфія
У дзяцінстве некалькі гадоў жыў у Манголіі. Скончыў у 1994 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам на БТ і журналістам у «Нашай Ніве»[3], пазней — на «Еўрарадыё».
Творчасць
Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Першацвет», «Паміж», «Спадчына», на сайце belisrael.info[3] і іншых. Удзельнік бардаўскіх фэстаў «Аршанская бітва» і «Бардаўская восень»[4].
Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта» (1996), суаўтар праекта «Наша страва» (2008). Кніга «Гісторыі ў прыцемках» (2015) трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройця (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сексуальная рэвалюцыя»[5], у 2020 годзе — гістарычны дэтэктыў «Ордэн Прамяністых»[6], у 2022 годзе — аповесць-памфлет «Званковы Кароль, Віновая Паня»[7].
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Празрысты ЭОЛ» (2019). У 2024 годзе апублікаваў гістарычны раман-крымінал «Гульні Цырцэі»[8][9].
У 2025 годзе намінаваны на прэмію Гедройця, атрымаў ІІІ прыз[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
