Зульфія (паэтэса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зульфія Ісраілава (псеўданім — Зульфія) (14 сакавіка 1915, Ташкент — 1996, Ташкент) — узбекская савецкая паэт эса, перакладчык, празаік . Народная паэтэса Узбекскай ССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Член КПСС з 1953 года.

Хуткія факты Зульфія, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

У сваёй мастацкай творчасці Зульфія апявала свой народ і яго шматвяковыя традыцыі. У яе творчасці праслаўляецца маці — захавальніца сямейнага агменю.

Таленавітая паэтэса і пісьменніца, тонкі знаўца чалавечых душэўных памкненняў, стварыла творы розных жанраў: паэмы, балады, элегіі, лірычныя вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы і газетныя карэспандэнцыі. Шматлікія яе вершы былі прысвечаны барацьбе за мір і сяброўства народаў СССР. У гады вайны яна пісала патрыятычныя вершы. Ёю таксама былі напісаныя лібрэта да опер узбекскіх кампазітараў, напрыклад лібрэта оперы «Зейнаб і Аман». Таксама ёю была напісаная п'еса-казка па матывах паэмы «Семург», напісанай яе мужам Хамідам Алммджанам.

Найбольш вядомымі вершамі паэтэсы з'яўляюцца: «Хулькар» (1947), «Я спяваю світанак» (1950), зборнік вершаў «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Дар даліны» (1966), «Мая вясна» (1967), «Вадаспад» (1969).

Пераклала на ўзбекскую мову верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Remove ads

Зборнікі на беларускай мове

• Лірыка. — Мн., 1967
• Такое сэрца ў мяне. — Мн., 1985

Зноскі

1. Героі краіны — 2000. Праверана 16 кастрычніка 2017.

2. Зульфия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1030215448 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads