Зюзнік еўрапейскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зюзнік еўрапейскі
Remove ads

Зю́знік еўрапейскі[1][2] (Lycopus europaeus) — шматгадовая травяністая расліна з роду Зюзнік (Lycopus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Зюзнік еўрапейскі, балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік[2].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Кветкі расліны
Thumb
Квітнеючая расліна

Сцябло баразнаватае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланцэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасні[3].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[4].

Расце, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Украіны, на балотах, пойменных лугах, па берагах вадаёмаў, у альшаніках.

Выкарыстанне

Лекавая, дубільная і фарбавальная расліна[2].

Лекавыя ўласцівасці

Для лекавых патрэб нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення.

Трава змяшчае гліказіды (лікапін), горычы, смолы, вітаміны, кававую і урсолавую кіслоты, мінеральныя рэчывы. Расліна багата на ёд.

Галенавыя прэпараты праяўляюць антыгіпаксічнае і антызобагеннае дзеянне.

Ужываюць пры неўрозах, тырэатаксікозе (базедавай хваробе) з прыступамі сэрцабіцця, для памяншэння зобагеннага эфекту, пры ацёках, маткавых крывацёках.

Прымаюць унутрана[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Зюзник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads