Зюзя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зюзя
Remove ads

Зю́зя — персанаж беларускай міфалогіі, вядомы месцамі і на Украінскім Палессі, і каляндарных абрадаў, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовую сцюжу.

Хуткія факты Зюзя, Міфалогія ...

Апісанне

Thumb
Зюзя (ілюстрацыя Валерыя Славука).

Уяўляўся сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой. Валасы і доўгая барада пакрытыя інеем або замест вусоў і барады долу спускаліся саплі[1]. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе[2].

Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.

На Каляды яму пакідалі частку куцці («Зюзя на дварэ — куцця на стале»), каб не быў такім лютым, а часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзі куццю есці!»

Семантыка слова «Зюзя» паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу[3]. Увасабляе сабой зімовую сцюжу, а таксама каляндарны перыяд ад Калядаў да вясновага раўнадзенства[4]. Павел Шпілеўскі беспадстаўна азначаў Зюзю як бога зімы ў беларускай міфалогіі (гл. Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі). Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. У руцэ трымае вялікую жалезную булаву — доўбню. Ад яго подыху ўздымаецца завіруха і мяцеліца.

«Як зюзя», верагодна, дастасоўвалася да п’яніц з-за падабенства іх чырвоных насоў да чырвонага носа Зюзі

Па-палеску «зюзя» азначае холад, мароз.

Remove ads

Прымаўкі

Thumb
Скульптура Зюзі (скульптар Антон Шыпіца, паводле ілюстрацый Валерыя Славука).
  • «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце…»
  • «Зюзя на дварэ — куцця на стале»
  • «Калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads