Валерый Пятровіч Славук
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рый Пятро́віч Славу́к (Слаук) (нар. 7 красавіка 1947, г.п. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік, педагог, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 красавіка 1947 года ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977[1] годзе.
Творчасць
Працуе ў станковай і кніжнай графіцы[1]. Шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, да кнігі «Чароўны свет» і мноства іншых. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі В. Славука да двухтамомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор». Сярод станковых работ: «Казкі летняга дня», «Пасля навальніцы», «Збор ягад», «На выпасе»[1].
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за цыкл графічных твораў па матывах беларускіх казак, створаны ў 1995—1998 гадах.
- прэмія «Лепшы ілюстратар года» (2008),
- прэмія «Залаты фаліянт» у намінацыі «Лепшы майстар» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі—2008»,
- дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» ў намінацыі «Лепшы мастак» (2009),
- дыплом 1 ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009),
- медаль Францыска Скарыны (2009)[2],
- медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» грамадскага аб’яднання Беларускі саюз мастакоў (2010),
- ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (8.10.2015)[3].
- Прэмія Цёткі ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» за кнігу чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (2021).
- Валерый Славук і калекцыянер Алег Судлянкоў, Палац мастацтва, 8 кастрычніка 2015 года, «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам
- Валерый Славук і Леў Алімаў у дзень атрымання ганаровых званняў Заслужаных дзеячаў мастацтва Беларусі. 8 кастрычніка 2015 года, «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам
Зноскі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 260 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads