Зялёная сетка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зялёная сетка
Remove ads

Таварыства «Зялёная сетка» — аб’яднанне грамадскіх экалагічных арганізацый, экспертаў і актывістаў Беларусі.

Хуткія факты Таварыства «Зялёная сетка», Місія ...

Рэалізуе сваю місію праз партнёрства грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў, асветніцкую дзейнасць, узаемадзеянне з дзяржаўнымі, камерцыйнымі, навукова-даследчымі, рэлігійнымі і грамадскімі арганізацыямі, правядзенне грамадскіх кампаній, удзел у міжнародных прыродаахоўных працэсах і мерапрыемствах.

Remove ads

Заснаванне і мэты таварыства

Таварыства «Зялёная сетка» было заснавана 6 лістапада 2007 года і аб’яднала буйныя беларускія грамадскія экаарганізацыі і ініцыятывы, экспертаў і актывістаў[2].

Стратэгічныя кірункі працы таварыства:

  1. Абарона прыроды і садзейнічанне яе ўзнаўленню.
  2. Прасоўванне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна істотных рашэнняў.
  3. Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі і рэгіёне УЕКЦА (Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі).

Дзейнасць «Зялёнай сеткі» абапіраецца на Хартыю Зямлі, прынцыпы устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі да правоў чалавека і гендэрнай роўнасці. Арганізацыя супрацоўнічае з органамі грамадскага кіравання, акадэмічнай супольнасцю, грамадзянскай супольнасцю і бізнэсам.

Мэтай таварыства з’яўляецца вырашэнне канкрэтных экалагічных праблем Беларусі і паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя ў цэлым.

На пачатак 2015 года ў «Зялёную сетку» ўваходзілі 44 члены: 12 экалагічных арганізацый і 32 індывідуальных ўдзельнікі[1]. Арганізацыі і актывісты таварыства працуюць у Мінску, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Брэсце і іншых гарадах Беларусі. У 2018 годзе таварыства налічвала 19 арганізацый і 41 індывідуальных удзельнікаў[2].

Remove ads

Дзейнасць таварыства

Remove ads

Міжнароднае супрацоўніцтва

«Зялёная сетка» з’яўляецца ўдзельнікам Форума грамадзянскай супольнасці  (англ.) Усходняга партнёрства (ФГС УП) і Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, а таксама шэрагу міжнародных экалагічных сетак: Climate Action Network, Global Action Plan і іншых.

Інфармацыйны партал

З 2007 года інфармацыйным інтэрнэт-рэсурсам таварыства з’яўляецца сайт «Беларускі Зялёны Партал», дзе акамулююцца актуальныя экалагічныя навіны Беларусі і ўсяго свету. Сайт з’яўляецца таксама пляцоўкай для камунікацыі — абмену інфармацыі, ідэй і экспертных меркаванняў. Таварыства «Зялёная сетка» працуе над стварэннем некамерцыйных экалагічных пляцовак у розных рэгіёнах Беларусі. Так, у лістападзе 2014 года запрацаваў «Зялёны партал Гродзенскай вобласці». Таксама свае рэдакцыі партала ёсць ў Бярэсці, Віцебску і Гомелі.

У цяперашні час доступ да рэсурсу «Беларускі Зялёны Партал» у Рэспубліцы Беларусь абмежаваны на падставе пункта 11 Палажэння аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх састаўных частак), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads