Зялёная прэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зялёная прэмія альбо Green Award Belarus — штогадовая ўзнагарода, недзяржаўная экалагічная прэмія, заснаваная ў 2025 годзе грамадскім аб’яднаннем «Зялёная сетка»[1], якая ўручаецца за лепшы беларускі медыя-кантэнт на экалагічную тэматыку[2]. Аб’яўленне пераможцаў адбываецца на спецыяльнай цырымоніі ўзнагароджання 5 чэрвеня, у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя.

Хуткія факты Зялёная прэмія Green Awards Belarus, Тып ...
Remove ads

Мэты прэміі

Мэта прэміі — павышаць дасведчанасць беларускага грамадства аб праблемах экалогіі і ўстойлівага развіцця, павышаць бачнасць экалагічных праблем і шляхоў іх вырашэння праз прызнанне і заахвочванне ўкладу медыя-прафесіяналаў у стварэнне якаснага і актуальнага кантэнту на экалагічныя тэмы.

Намінацыі і крытэрыі

Да ўдзелу ў Зялёнай прэміі прымаюцца матэрыялы на экалагічную тэматыку, якія могуць асвятляць праблемы і поспехі ў сферах:

Ацэнка работ ажыццяўляецца журы, якое складаецца з экспертаў у галіне экалогіі і медыя. Крытэрыі ацэнкі ўключаюць у сябе актуальнасць, глыбіню асвятлення, дакладнасць прадстаўленай інфармацыі, арыгінальнасць падыходу, візуальную прывабнасць (для мультымедыя), уплыў на аўдыторыю, адпаведнасць журналісцкім стандартам, практычную значнасць.

Намінацыі прэміі

  1. Лепшая аналітыка пра экалогію
  2. Лепшы відэа-кантэнт на тэму экалогіі
  3. Лепшы экакантэнт у сацыяльных сетках
  4. Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку
Remove ads

Лаурэаты

2025 год

На конкурс беларускія журналісты, эксперты і блогеры падалі 47 работ. Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле 7 крытэраў[3][4]

Асобна журы адзначыла мудьтымедыйную гульню «Дворык» за інавацыйнасць і наватарства формы.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads