Зялёны Востраў (Буда-Кашалёўскі раён)
пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зялёны Во́страў[1] (трансліт.: Zialiony Vostraŭ, руск.: Зелёный Остров) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 21 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ціхінічы (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія
На ўсходзе і поўначы ўскраінах меліярацыйны канал, злучаны з ракой Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
Дынаміка
- 1926 год — 27 двароў, 130 жыхароў.
- 1959 год — 47 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads