Уваравічы

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уваравічыmap
Remove ads

Ува́равічы[3] (трансліт.: Uvaravičy, руск.: Уваровичи) — гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уза (прыток р. Сож). Цэнтр Уваравіцкага сельсавета. За 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, за 27 км ад Гомеля, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Уза на лініі Гомель — Жлобін; аўтадарогі на Гомель і Буда-Кашалёва. Насельніцтва 2320 чал. (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1483 годзе. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў у Чарнігава-Старадубскім княстве, уладанне князёў Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў пацярпелі ад ваенных дзеянняў. З 1566 года ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640 года сяло, 11 дымаў.

З 1772 года ў Расійскай імперыі, мястэчка. З 1773 года ў Гомельскім павеце Рагачоўскай правінцыі, з 1777 года ў Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1825 годзе заснавана гарбарнае прапрыемства, млын. З 1852 года мястэчка Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1861 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1875 годзе пабудавана мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы, у 1876 годзе заснавана крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 годзе — 902 жыхары, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, праваслаўная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У пачатку XX стагоддзя належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909 годзе — 2372 жыхароў, 314 двароў.

З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, цэнтр воласці. З 8 снежня 1926 года ў БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі, з 1938 года ў Гомельскай вобласці. У 1926 годзе — 2391 жыхароў, 519 двароў. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак. З 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне.

Thumb
Будынак сталовай
Remove ads

Насельніцтва

  • 1858 год — 935 чал.
  • 1880 год — 902 чал.
  • 1909 год — 2 372 чал.
  • 1926 год — 2 391 чал.
  • 2006 год — 2,6 тыс. чал.
  • 2016 год — 2 307 чал.[5]
  • 2017 год — 2 320 чал.[4]

Эканоміка

Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Славутасці

Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads