Зянон Станіслававіч Паўлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зянон Станіслававіч Паўлоўскі (27 ліпеня 1917, в. Прылукі, цяпер Мінскі раён — 12 жніўня 1977) — беларускі жывапісец.

Хуткія факты Зянон Станіслававіч Паўлоўскі, Дата нараджэння ...

Скончыў у 1943 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Партрэт мастака А. П. Мазалёва. 1945

Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Стварыў рэалістычныя вобразы народнага паэта Беларусі Я. Коласа, партызанкі Н. Хахалінай (абодва 1943), Герояў Савецкага Саюза В. І. Казлова (1946), І. П. Ціткова (1945), Е. С. Зяньковай (1957), камандзіра партызанскай брыгады А. Л. Шубы, мастака А. Мазалёва (абодва 1945), народнага артыста СССР Б. В. Платонава (1950), прэзідэнта АН Беларусі В. Ф. Купрэвіча (1960), народнага пісьменніка Беларусі М. Лынькова (1962), Героя Сацыялістычнай Працы настаўніцы А. Л. Казей (1968) і інш. Аўтар групавых кампазіцый «Беларускія пісьменнікі ў Я.Купалы ў гады вайны» (1947), «Сустрэча сяброў» (1952) і інш. Творам уласцівы глыбокае раскрыццё ўнутранага свету асобы, тонкасць выяўленчых сродкаў. Працаваў таксама ў галіне сатырычнага малюнка, станковай скульптуры.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads