Барыс Віктаравіч Платонаў
акцёр тэатра і кіно, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Віктаравіч Плато́наў[2] (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр , тэатральны педагог, Народны артыст БССР (1946), Народны артыст СССР (1948).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся 24 ліпеня (6 жніўня) 1903 года ў Мінску. У гады Грамадзянскай вайны добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[3]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.
З 1920 года працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961—1963 гадах — мастацкі кіраўнік). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у складзе франтавой тэатральнай брыгады[3]. З 1965 года — загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Муж І. Ф. Ждановіч, народнай артысткі Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—6-га скліканняў.
Памёр 15 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Творчасць
Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю.
Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзіна), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш.
Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).
Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці[4].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940)
- Народны артыст Беларусі (1946),
- Народны артыст СССР (1948).
- Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона,
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948),
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананне ролі Туміловіча ў спектаклі «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы,
- ордэн Леніна (1955),
- медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Ушанаванне памяці
- У 2003 годзе да 100-годдзя нараджэння Барыса Платонава Белпошта выпусціла паштовую марку.
Зноскі
- Платонов Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Платонаў Барыс Віктаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads